Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія галадоўкі ў Беларусі былі эфэктыўнымі?


Ганна Соўсь, Менск Апошнім часам галадоўкі сталі даволі распаўсюджанай формай пратэсту ў Беларусі. У галадоўках пратэсту бяруць удзел паасобку і групамі. Ці ёсьць гэты сродак эфэктыўным? І якія парады можна даць цяперашнім галадоўнікам? Пра гэта наша карэспандэнтка Ганна Соўсь гутарыла з удзельнікамі галадовак апошніх дзесяці гадоў.

Год таму прыканцы траўня на ініцыятыву жодзінскіх моладзевых актывістаў распачалася галадоўка на знак пратэсту супраць перасьледу і выключэньня апазыцыйнай моладзі з навучальных установаў. У галадоўцы бралі ўдзел актывісты з Жодзіна, Менску, Бабруйску і Барысава і Кіева. Згадвае ўдзельнік галадоўкі з Жодзіна Яўген Валкавец.

(Валкавец: ) “Гэта была для нас апошняя кропка. І таму мы пайшлі на такі крок. Плён быў ад гэтай галадоўкі, таму што хацелі выгнаць дзьвюх дзяўчынак, якія навучаліся ў жаночай гімназіі. Дык гэтых дзяўчынак ня выключылі. А наконт гэтай галадоўкі. Дык я лічу, што гэта вельмі магутны і цяжкі крок. Я лічу, што плён будзе, бо гэта ўсё больш і больш набірае абароты, і, можа, хутка падключыцца і Жодзіна”.

Інтэрвію з удзельнікамі іншых галадовак – Уладзімерам Парфяновічам (галадоўка дэпутатаў у 2004 годзе), лідэрам прадпрымальнікаў Валерам Леванеўскім ( 14 галадовак за кратамі) , Людзьмілай Парэмбскай (галадоўкі на знак салідарнасьці з прадпрымальнікам Мікалаем Аўтоховічам) і Юр’ям Хадыкам (галадоўка ў турме 10 гадоў таму) – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG