Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорскія галадоўнікі ўзятыя пад мэдычны кантроль


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Сёньня ад раніцы шасьцёх маладых людзей, якія галадаюць у Салігорску, наведалі лекары. Мэдыкі пракантралявалі стан здароўя ўдзельнікаў акцыі, і паведамілі, што ад 1 чэрвеня будуць штодня ладзіць візыты два разы на дзень – ранкам і вечарам.

Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед сваіх сяброў зь незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". А таксама аднаўленьня на вучобе ў Салігорскім ПТВ-72 Максіма Сяменчыка, які адседзіў 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры на Плошчы.

Сёньня Максім Сяменчык атрымаў паведамленьне з навучальнай установы пра тое, што можа забраць свае дакумэнты. Бацькі галадоўнікаў заклікаюць сваіх дзяцей спыніць акцыю, каб не ствараць пагрозы для здароўя.

Гл.таксама • Фотарэпартож з Салігорску
XS
SM
MD
LG