Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі кураць трохі больш, чым у іншых краінах Эўропы


Радыё Свабода Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі здароўя, Беларусь па колькасьці курыльшчыкаў трымаецца прыблізна на сярэднім узроўні ў рэгіёне – кураць у Беларусі 34 % грамадзян, 57 % сярод мужчын і 15 % – сярод жанчын.

У суседніх Расеі і Ўкраіне сярэдні паказчык крыху вышэй – там кураць па 36 % грамадзян. Іншыя суседзі беларусаў кураць крыху менш – ужываюць тытунь 32 % палякаў, 27 % літоўцаў і 30 % латышоў.

Паказчык па Нямеччыне – дакладна такі ж, як па Беларусі– 34 %, а, напрыклад, у Францыі кураць 30 % грамадзян.

Цікава адзначыць, што Беларусь, Расеі і Ўкраіна вызначаюцца велізарнай розьніцай паміж працэнтам курыльшчыкаў сярод мужчын і жанчын. У Беларусі, як было сказана, суадносіны 57 % на 15 %, у Расеі курыць 61 % мужчын, і 15 % сярод жанчын. У той жа час, напрыклад, у Польшчы кураць 38 % грамадзян і 24 % грамадзянак, а ў Нямеччыне – 37 % немцаў і 30 % немак.

Варта дадаць, што ў параўнаньні з канцом 20-га стагодзьдзя колькасьць курыльшчыкаў у Беларусі заўважна ўзрасла – з 26 % да 34 %. Асабліва імклівы рост курыльшчыкаў адбыўся сярод жанчын – 4 гады таму курыла кожная дваццатая беларуска, а цяпер сярод жанчын курыць 15%.

Гл.таксама • Вядомыя палітыкі -- пра курэньне
XS
SM
MD
LG