Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Пасля вызвалення Беларусі пачаліся работы па аднаўленню фабрыкі піяніна” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 1 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“ЛіМ”, 1946 год. Пра аднаўленьне ў Барысаве фабрыкі музычных інструмэнтаў:

“Нямецка-фашыстскія захопнікі разбурылі яе і знішчылі ўсё абсталяванне. Пасля вызвалення Беларусі… пачаліся работы па аднаўленню фабрыкі піяніна. Амаль поўнасцю адноўлена вытворчая плошча. Падрыхтавана абсталяванне, распрацаваны тэхнічны праект вытворчасці. Хутка ў зборку будуць пушчаны першыя 10 піяніна, дэталі для якіх атрыманы ад Ленінградскай фабрыкі музычных інструментаў”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год:

“Вольны дэмакратычны сьвет, тое, што бальшавікі завуць “капіталістычным акружэньнем” і чаго страшэнна баяцца, хоць і прыкідваюцца небаязьлівымі, уплываў і будзе ўплываць на рост антыбальшавіцкага змаганьня паняволеных народаў, а гэта, у сваю чаргу, абазначае, што бальшавікі ў даўно заплянаваным наступе на вольны сьвет будуць весьці наступ на “ворагаў народу” (ворагаў дыктатуры, разумеецца) і дабіваць іх у мясьцінах цяжкае прымусовае працы ў розных ейных формах”.

“Знамя юности”, 1986 год. З чарнобыльскай зоны:

“Цяпер у Хойніцкім раёне ідуць звычайныя працоўныя будні — праходзяць палявыя работы, не стаяць справы на жывёлагадоўчых фэрмах. Захаваўся дакладны рытм працы і ў тых гаспадарках, якія папоўніліся перасяленцамі з 30-кілямэтровай зоны… А яшчэ ў Хойніках, таксама як заўсёды, гуляюць вясельлі, адбываюцца спартовыя спаборніцтвы. На прыз райкаму камсамолу быў наладжаны турнір футбольных камандаў зь некалькіх суседніх раёнаў”.
XS
SM
MD
LG