Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Госьць на Свабодзе” – Артур Фінькевіч</B>


Радыё Свабода У чацьвер, першага чэрвеня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць актывіст моладзевага руху Артур Фінькевіч.

Ён прыйдзе ў нашу студыю адразу пасьля чарговай адсідкі ў турме на Акрэсьціна – 15-сутачнае заключэньне за нібыта абразу міліцыянтаў заканчваецца менавіта 1 чэрвеня. Нагадаем, гэта далёка ня першы прысуд Артуру. А неўзабаве ён мусіць адбываць два гады «хіміі». За вызваленьне А.Фінькевіча, іншых удзельнікаў палітычнага супраціву зараз па ўсёй краіне абвяшчаюць бестэрміновыя галадоўкі іхныя сябры.

Пытаньні Артуру можна задаваць і загадзя: на кругласутачны аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Задайце пытаньне цікаваму суразмоўцу, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG