Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожнае пятае прадпрыемства ў Беларусі застаецца стратным


Радыё Свабода Але беларускі ўрад здолеў "выцягнуць з панчох" беларускіх грамадзян тры мільярды даляраў. Гэта сёньня адзначыў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў пад час адказу ўраду на пытаньне сяброў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што паводле афіцыйнай статыстыкі, кожнае пятае прадпрыемства ў Беларусі застаецца стратным, але колькасьць дрэнна працуючых прадпрыемстваў паступова скарачаецца. Спадар Кабякоў паведаміў, што хутка будзе створана спэцыяльная інфармацыйная палітычная сыстэма сачэньня за стратнасьцю прадпрыемстваў.

Намесьнік кіраўніка ўраду таксама сказаў, што ў Беларусі параўнальна з Расеяй стратных прадпрыемстваў на 10% менш.

Беларусы выцягнулі з панчох тры мільярды даляраў

Падчас прамовы віцэ-прэм''ер адзначыў, што сёлета аб''ём сродкаў, якія банкі прыцягнулі ад насельніцтва, значна павялічыўся. “У свой час мы марылі пра тое, каб выцягнуць з панчох насельніцтва 1-2 мільярды даляраў. Цяпер іх ужо тры. Але, я думаю, што пакуль гэта далёка ня ўсё, што ёсьць у панчохах”.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG