Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваецца летняя сэрыя “Нядзелі з Быкавым”


Радыё Свабода У бліжэйшую нядзелю, 4 чэрвеня, на хвалях “Свабоды” працяг архіўных запісаў кнігі ўспамінаў “Доўгая дарога дадому.”

Аўтар вернецца да абставінаў зьяўленьня аповесьцяў “Сотнікаў” і “Абеліск”, раскажа, чаму Барыс Сачанка параіў яму зрабіць Сотнікава камуністам. Быкаў таксама падзеліцца сваімі развагамі аб прыродзе подзьвігу:

(Быкаў: ) "Літаратура сацрэалізму замусоліла подзьвіг у імя радзімы, партыі, Сталіна, абыходзячы ўсю складаную разнастайнасьць тае зьявы. Подзьвігі рэгулярна і бессаромна сачыняліся ў мэтах прапаганды, як у час вайны, так і міру."

Нядзелі з Быкавым – працягваюцца цэлы чэрвень.

Слухайце ў эфіры.
XS
SM
MD
LG