Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчынка зь беларускага інтэрнату зьнікла ў Італіі?


Радыё Свабода У Мсьціславе судзяць былога дырэктара школы-інтэрнату для сіротаў. Паводле інфармацыі, атрыманай у Мсьціслаўскім раённым судзе, ён абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, і яму пагражае ад 5 да 15 гадоў зьняволеньня.

Як паказала сьледзтва, у кастрычніку 2001 году гадаванка школы-інтэрнату была выпраўленая на лячэньне ў Італію без дастатковых на тое падставаў і афіцыйнага афармленьня дакумэнтаў.

Паводле інфармацыі з гарадзкой прэсы, супрацоўнікі інтэрнату ўвесь гэты час ня мелі зьвестак пра выхаванку.

Зьнікненьне 11-гадовай дзяўчынкі выявіў новы кіраўнік навучальнае ўстановы.

Крымінальную справу на былога дырэктара школы-інтэрнату завялі летась увосень. У школе-інтэрнаце адмовіліся даваць інфармацыю як пра цяперашні лёс дзяўчынкі, гэтак і пра само здарэньне.

Як стала вядома, у судовым паседжаньні да 31 траўня абвешчаны перапынак.
XS
SM
MD
LG