Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Леванеўскі даслаў А.Казуліну правілы турэмнага распарадку


Алег Грузьдзіловіч, Менск Валер Леванеўскі лічыць, што адміністрацыя сьледчых ізалятараў і турмаў Беларусі наўмысна абмяжоўвае доступ да гэтых правілаў, каб было лягчэй уціскаць вязьняў.

Валер Леванеўскі, які нядаўна адбыў зьняволеньне, даслаў правілы Аляксандру Казуліну заказной поштай. “Калі правілы да Казуліна ня трапяць, будзе магчымасьць абскардзіць дзеяньні адміністрацыі Жодзінскай турмы”, — тлумачыць былы вязень.

Нагадаем, днямі Валер Леванеўскі, Міхаіл Марыніч і Аляксандар Васільеў абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту грамадзкай ініцыятывы дапамогі палітвязьням і ўсім несправядліва асуджаным. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка паводле, як ён лічыць, палітычных прычынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG