Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Аўтуховіча ў судзе дзяжурыў турэмны фельчар


Радыё Свабода Мікалай Аўтуховіч працягвае галадоўку за кратамі, сёньня ён удзельнічаў у судовым працэсе, хаця выглядаў паслабленым. Пры канцы мінулага тыдня ён заявіў у судзе, што нібыта перайшоў на сухую галадоўку і можа не дажыць на панядзелка. Таму ягоныя сябры і адвакаты з трывогай чакалі: ці прывязуць яго з турмы на працэс? Каля клеткі, у якой трымаюць падсуднага, упершыню побач з ахоўнікамі сядзеў турэмны мэдык-старшы лейтэнант.

Да сухой галадоўкі, якую ён абвесьціў зь мінулага аўторку, Мікалай Аўтуховіч перайшоў пасьля сарака дзён звычайнага галадаваньня. Што дазваляе яму трымацца? — ніхто ня можа адказаць на гэтае пытаньне. Не выключана, напрыклад, што ён можа прымаць крыху вадкасьці, каб запіць лекі, якія яму даводзіцца прымаць. Хаця сьцьвярджаць гэтага нельга з пэўнасьцю.

У турме Аўтуховіча адмаўляюцца стрыгчы, і ён мусіў зьвярнуцца да адвакатаў. Турэмны фэльчар адказаў ім, што “падсьледных” у турме не стрыгуць. Але ж ён зьяўляецца “падсудным”, – зазначылі адвакаты. Усё роўна, адказаў фэльчар, стрыгуць толькі асуджаных, тых, хто ўжо атрымаў тэрмін зьняволеньня.

Судзяць Мікалая Аўтуховіча паводле другой часткі артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу, якім прадугледжана максымальнае пакараньне — да сямі гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Разам зь ім абвінавачаным па справе зьяўляецца дырэктар фірмы “Ніка-транс” Юры Лявонаў. Абвінавачваюць Аўтуховіча ва няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Мікалая Аўтуховіча спачатку пасадзілі ў сьледчы ізалятар мінулай восеньню, ён 74 дні галадаў за кратамі, каб яму зьмянілі меру стрыманьня (але паводле некаторых зьвестак галадоўка не была поўнай: Мікалай Аўтохвіч спажываў мёд, вітаміны...). У выніку пратэсту яго перавялі пад хатні арышт, з-пад якога ён пазьней уцёк. Яго шукалі два месяцы і затрымалі 8 красавіка ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG