Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі дзяцей хацелі б мець беларусы?


Радыё Свабода Колькі дзяцей вы маеце й колькі хацелі б мець? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, колькі ў вас дзяцей?”

(Спадар: ) “Адна дачка”.

(Карэспандэнт: ) “А колькі б вы хацелі мець дзяцей і чаму?”

(Спадар: ) “Больш не хачу. Даходы гэтага не дазваляюць і жытло. Не хацелася, каб гэтыя дзеці сядзелі ў адным куце”.

(Карэспандэнт: ) “А ў вас ёсьць дзеці?”

(Вайсковец: ) “Няма”.

(Карэспандэнт: ) “А колькі б вы хацелі мець дзяцей?”

(Вайсковец: ) “Відаць, дваіх. Кажуць, што адно дзіцё — добра, але яму будзе сумна. У мяне таксма ёсьць брат. Хацелася б болей, але, рэальна ацэньваючы свае магчымасьці, больш за двух выхаваць і паставіць на ногі амаль нерэальна”.

(Спадарыня: ) “У мяне адно дзіця, але хацелася б траіх. Ёсьць такое жаданьне ў нас з мужам”.

(Спадарыня: ) “У мяне няма,але хацелася б. Гледзячы на фінансавыя магчымасьці, ня больш за дваіх. Я ня надта добра ладжу зь дзецьмі й доўга знаходзіцца ў дзіцячым таварыстве не магу”.

(Спадарыня: ) “Хацела б дваіх. Аднаму будзе сумна, а траіх вельмі цяжка гадаваць”.

(Спадарыня: ) “Максымум двух. Больш, з-за свайго фінансавага стану, я не магла б расьціць”.

(Спадар: ) “Хацеў бы трох-чатырох. Я вырас на Палесьсі. Там шматдзетныя сем’і. Мне б таксама хацелася б. І хочацца, каб болей было беларусаў”.

(Спадарыня: ) “У мяне двое. Каб мела матэрыяльныя магчымасьці, нарадзіла б і трэцяе”.

(Спадар: ) “Я хацеў бы двух, бо больш не пракармлю”.

(Спадарыня: ) “У мяне двое дзяцей і хацела б трэцяга. Хлопчыка да двух дзяўчынак”.

(Спадарыня: ) “Дваіх альбо траіх. Бо дзеці — гэта добра. А чацьвёра ці пяцёра — гэта вельмі вялікая адказнасьць”.

(Спадар: ) “Трох. Я ўвогуле вельмі люблю дзяцей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG