Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Гавэл: “Я веру ў перамогу свабоды ў Беларусі”


Радыё Свабода Былы прэзыдэнт Чэхі Вацлаў Гавэл, атрымліваючы днямі званьне ганаровага доктара Ўнівэрсытэту Хайфы ў Ізраілі, гаварыў і пра Беларусь.

“Сытуацыя ў Беларусі вельмі няпростая, і ўсё ж я веру ў перамогу свабоды на гэтай зямлі” – заявіў Вацлаў Гавэл падчас свайго выступу ў вядучым ўнівэрсытэце Ізраілю.

Ён падкрэсьліў, што і сам актыўна ўдзельнічае ў працэсе дэмакратызацыі і ўсяляк дапамагае тым, хто гэту свабоду адстойвае.

Летась шэраг чэскіх палітыкаў на чале з былым прэзыдэнтам Чэхіі заснавалі міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь”. Яшчэ падчас свайго прэзыдэнцтва Вацлаў Гавэл сустракаўся з Васілём Быкавым, зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі, пасьля зыходу з пасады ён перадаў сваю прэмію Эленбогена беларускаму штотыднёвіку “Наша Ніва”.
XS
SM
MD
LG