Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея завяршыла пастаўку ў Беларусь комплексаў ракет С-300


Радыё Свабода Расея завяршыла пастаўку ў Беларусь зэнітна-ракетных комплексаў С-300 – пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў міністэрстве абароны Расеі.

Прадстаўнік міністэрства паведаміў, што комплексы будуць выкарыстоўвацца ў межах адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі на заходнім кірунку.

Раней паведамлялася, што комплексамі С-300 будзе ўзброеная 115-я зэнітная ракетная брыгада, якая нясе службу ў раёне Берасьця.

Паводле крыніцаў у беларускім міністэрстве абароны, на баявое дзяжурства ў Беларусі расейскія зэнітна-ракетныя комплексы ўстануць ужо на наступным тыдні.

Комплексы С-300 забясьпечваюць абарону ад масіраваных удараў з паветра, а таксама стварэньня рубяжоў супрацьпаветранай абароны. Сыстэма здольная весьці агонь па шасьці цэлях, здольная зьбіваць цэлі, якія ляцяць на вышыні ад 10 мэтраў ад 27 кілямэтраў над зямлёй.

Гл.таксама • Амэрыканскія экспэрты: Беларусь можа прадаць Ірану ракеты С-300 • Магчымы продаж ракетных комплексаў С-300 у Іран – камэнтары зь Менску • Расейцы хочуць стварыць у Беларусі авіябазу • "Да 400 ракет будзе дададзена яшчэ амаль 200"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG