Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: адбылася акцыя пратэсту каля абласной бібліятэкі


Радыё Свабода, Берасьце Удзельнікі акцыі выказвалі нязгоду з арганiзатарамi мерапрыемства, прысьвечанага Дню славянскага пiсьменства i культуры, бо гэтае мерапрыемства ладзілася выключна на расейскай мове.

У часе сьвята паэзіі, ініцыятарамі якога былі грамадзкае аб’яднаньне “Рускае таварыства”, праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі (яго узначальвае Мікалай Чаргінец) і генэральнае консульства Расеі ў Берасьці, каля 30 маладых людзей прыйшлi да прыступкаў галоўнай бiблiятэкi Берасьця з беларускамоўнымi кнiжкамi. Зьмясцiўшы на адным з бакоў кнiжкi па лiтары, удзельнікі акцыі стварылі ланцуг, каб можна было прачытаць выразы “Не саюзу” i “Не Чаргiнцу”.

Мэту сваёй акцыі прыхільнікі беларускага слова патлумачылі тым, што ў дзень славянскага пiсьменства i культуры ў многіх краінах, дзе адзначаецца гэтае сьвята, традыцыйна шануюць выбітных прадстаўнікоў роднай літаратуры і ўзгадваюць пра народную спадчыну. Таму берасьцейская моладзь прыйшла да бiблiятэкi з кнiгамi па беларускай гiсторыi, з творамi Быкава i Купалы, з Бiблiяй Скарыны.

Што да афіцыйнага мерапрыемства, дык яно адбывалася цалкам па-расейску.
XS
SM
MD
LG