Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Стральцоў адсядзеў 10 сутак на Акрэсьціна


Любоў Лунёва, Менск Пасьля адбыцьця 10 сутак арышту з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў Алесь Стральцоў. 17 траўня Алеся затрымалі на ганку суду Маскоўскага раёну. Ён прыйшоў у суд на знак салідарнасьці з Юрыем Радзівілам. У будынак суду Алеся не пусьцілі байцы спэцназу. Яны абвінавацілі хлопца ў судзе ў дробным хуліганстве.

Алесь Стральцоў выйшаў на волю крыху раней пазначанага ў пратаколе тэрміну. Сёлетняй вясной Алесь працаваў у штабе Аляксандра Казуліна. Ён тройчы адбываў пакараньне ў турме на Акрэсьціна. Першы раз Алеся затрымалі 2 сакавіка каля Ратушы. Тады ён адседзеў 7 сутак. Другі – 23 сакавіка, калі ён вяртаўся з плошчы пасьля выступу ў намётавым лягеры. Выступ на плошчы каштаваў яму арышту на 10 сутак.

17 траўня байцы спэцназу схапілі Алеся Стральцова ў той момант, калі ён пачаў здымаць на фотакамэру, як затрымлівалі Крысьціну Шацікаву ды іншых моладзевых актывістаў, якія прыйшлі да будынку Маскоўскага суду, каб падтрымаць Юрыя Радзівіла.

У той дзень спэцназаўцы затрымалі больш за дзясятак чалавек. Усіх адпусьцілі, а на Алеся Стральцова, Паўла Драздова, Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. У судзе хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны нібыта нецэнзурна лаяліся. Алесь Стральцоў атрымаў 10 сутак арышту, астатнія – па 15 сутак.

Алесь паведаміў “Свабодзе”, што трымалі палітвязьняў паасобку.

(Стральцоў: ) “Я лічу, што ўмовы ўтрыманьня вельмі кепскія, таму што няма гарачай вады, немагчыма памыцца. Сядзелі са мной людзі, якія сядзелі ўжо 27 сутак. Яны ня маюць магчымасьці схадзіць у элемэнтарны душ. Адносіны з боку аховы даволі жорсткія, бо забаранялі нам перадаць цыгарэты ды іншыя рэчы. Паша Драздоў не атрымліваў ад “Маладога фронту” перадачы, а Зьміцер Дашкевіч атрымліваў. Але ён ня мог нам дапамагчы, перадаць што-небудзь, бо ад яго не прымалі. Такім чынам, мы сядзелі на абсалютна галодным пайку: без цыгарэтаў, безь нічога”.

1 чэрвеня на волю выйдуць Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Павал Драздоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG