Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лічу, што зараз любы сумленны беларускі палітык павінен адмовіцца ад Нобэлеўскай прэміі.."


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за пятніцу, 26 траўня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар:) “Чаму краіны Эўразьвязу, калі ў іх дэмакратыя, не пускаюць беларусаў у Эўразьвяз працаваць і вучыцца, калі тут на Беларусі няма такой магчымасьці?”

“Хачу, каб Радыё Свабода паведаміла, як можна эмігрыраваць у краіны Эўразьвязу, ЗША, Канаду, Аўстралію”.

(Анастас Семяновіч:) “Калі я пачуў, што бальшавікі-лукашысты вырашалі паставіць помнік людаеду Дзяржынскаму, акрамя абурэньня ў мяне нічога няма. Яны за сваё кіраўніцтва зьнішчылі больш за 57 мільёнаў ні ў чым непавінных людзей. Думаю, што лукашыстаў, якія вырашалі паставіць помнік Дзяржынскаму, ня прымуць сёньня “Навінкі”, то бок дом вар’ятаў. Гэта трагедыя для роднай Беларусі. Хто намі кіруе сёньня, падумайце, браты-беларусы! Час ідзе, жывем сёньня за кошт дзяцей і ўнукаў, а я перад сьмерцю не хацеў бы жыць за іх кошт, як заслужаны працаўнік”.

(Спадар:) “Прабачце мяне за мая нядобрую беларускую мову, бо пачаў я на ёй размаўляць пасьля таго, як адсядзеў за кратамі за Кастрычніцкую плошчу, за тыя падзеі, якія там адбываліся. Вельмі цяжка сказаць, але ў 2001 годзе я быў таксама на той плошчы. Пасьля таго шмат працаваў над тым, каб за пяць год нешта зрабіць...”

(Уладзіслаў Мальчыкаў:) “Чаму не паведамляецца імя расейскага скульптара, які зрабіў помнік Дзяржынскаму. “Калі робіш добрае, ці не падымаеш ты твар?” – сказаў пан Бог Каіну. Праз нейкі час Каін забіў свайго брата”.

(Уладзімер:) “Паводле інфармацыі аб чарговым намінанту Нобэлеўскай прэміі. Лічу, што зараз любы сумленны беларускі палітык павінен адмовіцца ад гэтай прэміі. Па-першае, зараз на Беларусі такое становішча, што неяк радавацца ці сьвяткаваць з нагоды ўручэньня гэтай прэміі, ну, проста, не выпадае. Гэта антымаральна ў вышэйшай ступені. Па-другое, пасьля таго, як не ўдалося ўручыць гэтую прэмію Васілю Быкаву, трэба адмаўляцца ад яе, як мінімум на працягу 10 гадоў, а то і больш. Трэці момант. Усё ж такі прэмію, калі ўручаць, трэба ўручаць арганізацыі, таму што ў нашых варунках заслуга кожнага сябра арганізацыі ня меншыя. І кагосьці аднаго вылучаць – гэта таксама вельмі антымаральна на сёньняшні момант”.

(Спадар:) “Лукашэнка ўсталёўвае помнік гэтаму кату Дзяржынскаму ў Менску. Гэта ўсё за народныя грошы. А дзе ж ён сябе будзе ставіць? У Койданава на сьвятой гары бясплатна?”

(Алеся Аляксееўна, Менск:) “Добры дзень, маё роднае Радыё Свабода! Сёньня пачула па радыё, што ўсталёўваць помнік Дзяржынскаму. Вуліцы лепшых сыноў Беларусі пераймяноўваюцца, застаюцца вуліцы Кастрычніцкая, Леніна, Дзяржынскага, Маркса, Энгельса, Калініна, Камсамольская. І самы шчасьлівы мой успамін, калі прыбіралі з плошчы помнік людаеду Кубы Джугашвілі. Патлумачце, калі ласка, які орган улады мае права на перайменаваньне вуліцаў і аднаўленьне помнікаў?”
XS
SM
MD
LG