Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэмуары Быкава – на хвалях "Свабоды"


Радыё Свабода Працягваецца нашая летняя сэрыя “Нядзелі з Быкавым”. У найбліжэйшую нядзелю, 27 траўня, на хвалях “Свабоды” працяг архіўных запісаў кнігі ўспамінаў “Доўгая дарога дадому.”

Быкаў вернецца да падзеяў 1966 году, калі ў яго абарону 53 беларускія пісьменьнікі напісалі ліст у ЦК КПСС. У гэтым жа годзе сам Быкаў выступіць на пятым пісьменьніцкім зьезьдзе з прамовай у абарону права літаратара на крытычнае асэнсаваньне жыцьця.

Вось як Быкаў кажа пра наступствы: "Тэкст майго выступу на зьезьдзе трапіў у Маскву, адтуль на Захад. Радыё Свабода перадала яго ў эфір. А неўзабаве я атрымаў з Бэрліну цудоўна выдадзеную кніжку "Мёртвым не баліць" на нямецкай мове."

Слухайце Васіля Быкава ў эфіры "Свабоды" ў нядзелю а 19-й і 21-й гадзінах.
XS
SM
MD
LG