Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Тую працу, якую не выконвае Лукашэнка, робіць Мілінкевіч"


Радыё Свабода Сёньня ў Парлямэнцкай Асамблеі НАТО, якая пачынае працу ў Парыжы, выступіць з прамовай лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч. На наступным тыдні Аляксандар Мілінкевіч плянуе сустрэцца зь сябрамі ўрадаў краінаў НАТО, а таксама ў Камітэце міжнародных справаў Парлямэнцкай Асамблеі НАТО.

Паводле прэсавага сакратара Сяргея Вазьняка, запрашэньне Аляксандра Мілінкевіча на Парлямэнцкую Асамблею НАТО сьведчыць пра тое, што Эўропа не жадае мець справу зь беларускімі ўладамі й працягвае супрацоўніцтва з аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.

Паводле спадара Вазьняка, дэмакратычны сьвет спыніў кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам пасьля 19 сакавіка. “Таму тую працу, зь якой не спраўляецца спадар Лукашэнка, вядзе Аляксандар Мілінкевіч, які сустракаецца з эўрапейскімі лідэрамі й тлумачыць інтарэсы Беларусі”, — сказаў С.Вазьняк.
XS
SM
MD
LG