Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў новы фільм “Навінак” — “Гуд бай, Бацька!”


Севярын Квяткоўскі, Менск 26 траўня ў сядзібе БНФ адбудзецца прэзэнтацыя новага фільму "Навінак" – “Гуд бай, Бацька!” Гэта відэакомікс — так акрэсьліў сатырычную кароткамэтражку адзін са стваральнікаў фільму Паўлюк Канавальчык.

“Гуд бай, Бацька!” — кавэр-вэрсія нямецкай мастацкай стужкі “Гуд бай, Ленін!”. Гераіня фільму заснула ў сацыялістычнай краіне, а прачнулася пасьля аб’яднаньня Нямеччыны. Дзеці спрабуюць аднавіць вакол маці былыя рэаліі… Падобным займаецца галоўны герой фільму “Гуд бай, Бацька!”, толькі для яго рэаліі зьмяніліся пасьля выбараў 19 сакавіка 2006 году.

Цяпер рэдакцыя зачыненай газэты “Навінкі” асноўную дзейнасьць скіроўвае менавіта на відэапрадукцыю. “Ва ўмовах ціску ўладаў прасьцей працаваць з мультымэдыя, чым з газэтнай паперай”, — тлумачыць Паўлюк Канавальчык.

“Навінкі” ўжо прэзэнтавалі свае відэатворы: фільм “Случай з пацаном” і сатырычнае пераагучаньне фільму “Анастасія Слуцкая”.

Прэзэнтацыя фільму “Гуд бай, Бацька!” адбудзецца ўвечары 26 траўня ў сядзібе БНФ.
XS
SM
MD
LG