Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На імшы Бэнэдыкта XVI прачытана малітва па-беларуску (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве, на пляцы Пілсудзкага, адбылася ўрачыстая імша, якую служыў папа рымскі Бэнэдыкт XVI . На пляцы прысутнічалі сотні тысячаў чалавек, сярод якіх ад двух да трох тысячаў беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гербамі сваіх гарадоў. Перадае варшаўскі карэспандэнт "Свабоды".

Працягваецца пілігрымка ў Польшчу папы Бэнэдыкта XVI. Сёньня ў Варшаве пантыфік адслужыў імшу для соцень тысячаў вернікаў, сярод якіх было і некалькі тысячаў беларусаў. У часе набажэнства, акрамя галоўных моваў на якіх яно вялося – польскай і італьянскай, былі зачытаныя малітвы толькі на дзьвух замежных мовах – па-ангельску і па-беларуску. Расказвае Аляксей Дзікавіцкі.

Пілігрымы зь Беларусі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантамі з назвамі сваіх гарадоў пачалі падыходзіць на пляц Пілсудзкага яшчэ ўначы, але там ужо было даволі людна – вернікі сьпявалі рэлігійныя песьні дзяліліся сваімі ўраджаньнямі ад прыезду на спатканьне з Бэнэдыктам XVI.

(Пілігрым зь Беларусі: ) “Беларусаў шмат, зрэшты як і заўсёды. Чакаем, чакаем духоўна сустрэчы з папам. Думаю, што гэта будзе ня менш узьнёслая сустрэча, чым з папам Янам Паўлам другім. Можа гэта дапаможа аб’яднаць нашу нацыю, бо толькі бог яднае”.

(Пілігрым зь Беларусі: ) “Гэта блізка да нас – такая выдатная нагода, каб сустрэцца са сьвятым айцом. У Беларусь каб ён прыехаў няма пакуль такой магчымасьці няма”.

(Карэспандэнт: ) “А вы хацелі б, каб папа прыехаў у Белаусь?”

(Пілігрым зь Беларусі :) “Безумоўна, канечне, хацеў бы!”

Прыкладана каля 10.30 паводле менскага часу пачалася імша, якую служыў Бэнэдыкт XVI. У часе набажэнства, пантыфік заклікаў вернікаў не паддавацца спакусе перагляду канонаў каталіцкай веры ў залежнасьці ад палітычнай сытуацыі ці ацэнак іншых людзей.

Прыкладна праз 40 хвілінаў пасьля пачатку імшы, прагучала малітва па-беларуску, якую пілігрымы зь Беларусі сутсрэлі зь вялікай радасьцю.

“Памятаючы пра тое, што людзі розных рас, нацыянальнасьцей і народаў зьяўляюцца адной сям’ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца грамадзянскія правы – каб ніхто не цярпеў ад прымусу, дыскрымінацыі і прычыненай крыўды”.

(Пілігрым: ) “Гэта спраўды вельмі файна, што да нас зьвяртаюцца на нашай роднай мове, на якой мы вядзем службы, размаўлем, якая для нас сьвятая таксама як і нашая царква”.

Адметна, што на спатканьне з папам зь Беарусі прыехалі ня толькі каталікі, але і праваслаўныя. Сярод іх вядомы мастак Алесь Пушкін.

(Пушкін: ) “Я прыехаў памаліцца за сваю жонку-каталічку. Яна цяпер цяжарная і буду маліцца, каб Бог паслаў нам дачку – вельмі хочам дачку”.

Частка беларусаў, якія былі сёньня на імшы ў Варшаве, яшчэ паедуць далей у Кракаў, дзе папа мае намер сустрэцца з моладзьдзю.

Фотарэпартаж











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG