Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас імшы Бэнэдыкта XVI прагучыць малітва па-беларуску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Учора ў Варшаву прыляцеў Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI – сустрэчай з каталіцкімі сьвятармі Польшчы, Украіны, Расеі, Беларусі, кіраўніцтвам Польшчы ён пачаў чатырохдзённую пілігрымку на радзіму свайго папярэданіка Яна Паўла ІІ. Сёньня на варшаўскім пляцы Пілсудзкага ў часе імшы, якую адслужыць папа, будзе прачытаная малітва па-беларуску. Прычым зробіць гэта былы вязень менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна.

Учора на Пляцы Пілсудзкага ўвесь дзень ішла падрытоўка да імшы – плянуецца, што ў ёй возьмуць удзел каля двух мільёнаў вернікаў. Рыхтуецца да імшы і беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневіч – менавіта ён прачытае з папскага алтара малітву па-беларуску. Яе пачуюць мільёны людзей ва ўсім сьвеце. Як атрымалася, што менавіта Зьмітру выпаў гонар зрабіць гэта?

(Гурневіч: ) “Да мяне пазваніў біскуп менска-магілёўскай архідыяцэзіі і запытаўця, ці ня мог бы я гэта зрабіць. Гэта, я думаю, чыста тэхнічны момант – я жыву ў Варшаве і мне лягчэй гэта зрабіць. Але з другога боку, можа гэта і не выпадкова. Па-першае, я каталік, а па-другое, малітва, якую я буду чытаць, гэта малітва за свабоду і за зьняволеныя народы. Магчыма, там ведалі, што я сядзеў 10 дзён на Акрэсьціна за ўдзел ў акцыях пасьля выбараў у Менску. Можа гэта таксама мела значэньне”.

Зьміцер лічыць вялікім гонарам тое, што малітву па-беларуску ўпершыню ў часе такой вялікай падзеі прачытае менавіта ён.

(Гурневіч: ) “Я вельмі ўзрушаны. Беларуская мова, гэта адна з усяго трох моваў, на якіх будзе набажэнства весьціся – яшчэ па-польску і па-ангельску. Я быў на рэпэтыцыі – сэрца моцна б’ецца, я хвалююся, каб добра прачытаць, але з другога боку тое, што беларусы змогуць пачуць малітву па-беларуску, дадае шмат сілаў. Вельмі цешуся. Яшчэ і малітва па зьместу блізкая да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі. Тое, што беларуская мова будзе адной з трох моваў імшы заўтра – шмат аб чым сьведчыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG