Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – агляд беларускага сеціва 25 траўня


Дзьмітры Падбярэзскі, Менск "Начная аБЛОГа" – навіны беларускага Інтэрнэту

У ЖЖ-камюніці minsk_by абмяркоўваюць выказваньне мэра Менску Паўлава, што асноўная прычына росту коштаў на жыльлё — гэта павелічэньне дабрабыту людзей. Блогер vvv7078 заўважае: “Калі вас сапраўды цікавіць, у каго павялічыўся дабрабыт, то ўсе яны ёсьць у сьпісах, каму забаронены выезд за мяжу. Да іх можна аднесьці пракурораў, судзьдзяў, судовых выканаўцаў, міліцыянтаў-бандытаў, АМОН, дырэктараў заводаў, дзяржаўных рынкаў і г.д.”

На сайце minsk-online.net у разьдзеле “Памылковыя зьвесткі пра Менск” можна прачытаць: “Менск у часы вайны зруйнавалі фашысты. Сёньня гісторыкі больш схіляюцца да таго, што менавіта савецкія войскі падчас адступленьня і вызваленьня зруйнавалі Менск. 28 чэрвеня 1941 году апошняй адыходзіла спэцкаманда НКУС, якая падпальвала ўсе будынкі. Яны выконвалі загад Сталіна аб “выпаленай зямлі пад нагамі ў ворага”. Пажар у цэнтры гораду працягваўся некалькі дзён”.

На сайце TUT.by прыводзіцца прызнаньне Паліны Смолавай “Комсомольской правде”: “У Грэцыі мы зразумелі, што ані нашыя людзі, ані краіна, ані наш аргкамітэт нічога ня ведаюць пра гэты конкурс. Мы — навічкі, прыехалі туды, як зь вёскі”. На што фарумчанін Медвед заўважае: “Так, але ж гэта артыкул! Мілінкевіча вунь за дыскрэдытацыю судзіць будуць! Ох, ня ведае Паліна, з чым гуляе”

Працяг будзе...

Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG