Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст пачынае працэдуру ліквідацыі БХК


Радыё Свабода Міністэрства юстыцыі ініцыюе прыпыненьне дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэта. У заяве міністэрства, апублікаваным на яго сайце, паведамляецца, што адпаведны зыск пададзены ў Вярхоўны суд. Паводле міністэрства, на працягу доўгага часу БХК сыстэматычна парушае заканадаўства і ўласны статут.

Сярод парушэньняў названа наступнае: у кастрычніку 2004 году падчас парлямэнцкіх выбараў БХК накіроўваў назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі асобаў, якія не былі сябрамі камітэту, арганізацыйныя структуры БХК доўгі час выкарыстоўвалі ў якасьці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканьні, акрамя таго, паводле Мінюсту БХК груба парушаў падатковае заканадаўства.

Старшыня Хэльсінскага камітэту Тацьцяна Процька заяўляе, што не прызнае прэтэнзіі міністэрства. Яна кажа, што ліквідацыя БХК вельмі кепска адаб’ецца на становішчы Беларусі ў сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG