Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Створаны аргкамітэт ініцыятывы для абароны палітвязьняў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы.

Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Прэсавая служба аргкамітэту паведамляе свой электронны адрас: politzek@tut.by
XS
SM
MD
LG