Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: "Урэшце мы ўбачылі, якім чынам ён навучаў іх тэрарызму"


Радыё Свабода У Шчучынскім раённым судзе пачаўся разгляд справы сябра Партыі БНФ Сяргея Ляшкевіча, якога вінавацяць у крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках). На судзе прысутнічае Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ, які пракамэнтаваў хаду працэсу падчас перапынку ў судовых слуханьнях.

(Вячорка: ) "Судзьдзя пракурорскім голасам чытаў паказаньні, якія пісьмова даваў чалавек, які ня мае ні тое што юрыдычнай, а нават і вышэйшай адукацыі, і сьведчыў пра тое, што мясцовая арганізацыя Партыі БНФ гэта ледзьве ня банда злачынцаў.

Я ўражаны той нядбалай работай па арганізацыі судовага працэсу, калі абсалютна відавочна, што адбываецца. З аднаго боку – Сяргей Ляшкевіч, адукаваны і адказны чалавек, якога пазытыўна характарызуюць усе, хто зь ім вучыўся і працаваў.

З другога боку – нейкія цьмяныя пэрсоны, тройчы і чацьвёрачы крымінальна засуджаныя, знаныя як хуліганы, якія сьведчыць пра тое, што Сяргей Ляшкевіч быццам навучаў іх тэрарызму.

Урэшце мы пабачылі, якім чынам ён "навучаў іх тэрарызму"... Пры дапамозе відэакліпаў фільму "Незвычайны канцэрт", які маюць сотні тысячаў беларусаў у сваіх асабістых відэатэках, і які ёсьць мастацкім творам. Гэта мастацкі твор, дакладна так, як, скажам, "Вайна і мір" Льва Талстоя, у якой ёсьць мноства брутальных эпізодаў тагачаснай вайны, але якая насамрэч выхоўвае высокія каштоўнасьці і міралюбства.

Мы пабачым, як павядзе сябе судзьдзя, і што ім параіць ягонае сумленьне: непасрэдна яго ці па тэлефоне".

Гл.таксама • Былога сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча судзяць за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў
XS
SM
MD
LG