Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сочы пачаўся саміт Расея – Эўразьвяз


Радыё Свабода Расею на саміце прадстаўляе прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, Эўразьвяз – фэдэральны канцлер Аўстрыі (краіна, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе) Вольфганг Шусэль, прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна.

Мяркуецца, што бакі выкажуць свае погляды на праблему энэргетычнай бясьпекі, сытуацыю вакол Ірану, Блізкага Ўсходу, а таксама на становішча ва Ўкраіне, Грузіі, Беларусі.

Прадстаўнікі Эўразьвязу маюць цьвёрды намер абмеркаваць беларускае пытаньне. Камэнтуючы гэта, напярэдадні сустрэчы памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Ястржэмбскі сказаў: "Калі такая тэма ўзьнікне, мы сваю пазыцыю выкажам зноў. Я ня бачу прычынаў для яе зьмяненьня, яна эўрапейскім калегам вядомая".

Раней на ініцыятывы эўрапейскіх структураў паўплываць на сытуацыю ў Беларусі афіцыйная Масква звычайна адказвала, што ня бачыць падставаў абмяркоўваць з Эўразьвязам праблемы трэцяга боку самастойнай краіны – Беларусі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG