Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Наша Ніва": "Беларус вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру"


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных газэтаў 25 траўня.

"Газэта Слонімская" зьмяшчае грунтоўны крымінальны матэрыял "Калі ў падсудных наступае амнэзія" . 21-гадовы рабочы Слонімскага мясакамбінату абвівачваўся ў згвалтаваньні і забойстве 18-гадовай дзяўчыны. Злачынца атрымаў 25 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Купальны сэзон яшчэ не адкрыўся, але ў Слоніме ёсьць ужо першая ахвяра. У гарадзкім возеры патануў 25-гадовы жыхар Барнаулу, які прыехаў да маці.

"Брестский курьер" пад рубрыкай "Бяз рэтушы" публікуе праблемны артыкул "Крэпасьць, косткі, чарапкі". У Берасьцейскай крэпасьці ёсьць храм, і сьвятар айцец Ігар вырашыў пабудаваць побач сабе плябанію. Без дазволу адпаведных органаў ён распачаў будоўлю на запаведнай тэрыторыі, у гістарычным цэнтры гораду і крэпасьці. Распавядае берасьцейскі журналіст Зьміцер Паталятаў.

(Паталятаў: ) "Зразумела, што ўсе працы, якія там праводзяцца, павінны прайсьці экспэртызу. Сьвятар вырашыў пасьці простым шляхам, не рабіць ніякіх запытаў, а паставіў плот і распачаў будаўніцтва. Будаўнікі раскапалі там розныя косткі, прадметы побыту, культуры. Розныя арганізацыі паднялі пытаньне, на якой падставе сьвятар робіць гэтыя працы.

У Жабінцы на камбікормавым заводзе распачалі вытворчасьць корму для сабак па замежных рэцэптах. Але адмыслоўцы кажуць, што пакуль жабінскаўскі "Рэкс" не дацягвае да лепшых імпартных узораў, піша "Брестский курьер".

Сэнсацыйная навіна: беларус вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру. Хто гэта - чытайце ў сьвежым нумары тыднёвіку "Наша Ніва". Зварот Лукашэнкі да парлямэнту сёлета быў нязвыкла кароткі й сухі. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў эканамічную лібэралізацыю пра захаваньні аўтарытарнага кіраваньня. Аналітычны матэрыял ў "Нашай Ніве" называецца "Тэлевізары ды йншыя халадзільнікі".

Цэлая падборка матэрыялаў прысьвечаная скандальнаму фільму: "Правал "Коду да Вінчы", "Зламаны код". Айцец Завальнюк: я не дарма трымаў чысты пост. "Паказ блюзьнерскага фільму спынены. Пётра Рудкоўскі: "Салідарны з паставай айца Завальнюка". Віталь Тарас: "Але ня маем права на цэнзуру".

Пасьля вяртаньня з Грэцыі Паліна Смолава дала "Комсомольской правде" в "Белоруссии" шчырае интэрвію: "Мы прыехалі на "Эўрабачаньне", нібыта зь вёскі".
XS
SM
MD
LG