Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Казулін камэнтуе ўчорашняе пасланьне А.Лукашэнкі беларускаму народу


Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандр Казулін назваў “вяртаньнем да савецкіх часоў” пасланьне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парлямэнту, зь якім той выступіў 23 траўня.

Тое, як былы кандыдат у прэзыдэнты адрэагаваў на пасланьне Аляксандра Лукашэнкі, стала вядома са словаў адваката Ігара Рынкевіча, які сустракаўся з Аляксандрам Казуліным 24 траўня ў Жодзінскай турме. Выступ Аляксандра Лукашэнкі спадар Казулін бачыў па тэлевізары ў сваёй камэры. “Ім кіруе настальгія па СССР і жаданьне любым коштам захаваць яе жорсткія адміністрацыйныя прынцыпы”, – гэтак, паводле Ігара Рынкевіча, Аляксандр Казулін ацаніў пасланьне парлямэнту.

Пры гэтым палітык адзначыў, што ў пасланьні былі паднятыя некаторыя актуальныя праблемы. Прыкладам, дарагое жыльлё ці дэмаграфічная праблема, але эфэктыўнага выйсьця, на думку Казуліна, не прапанавана. Увогуле, па савецкай звычцы перамогі запісваліся галоўнаму кіраўніку, а паразы і праблемы – чыноўнікам альбо апазыцыі, заўважыў, паводле адваката, Аляксандр Казулін.

Аляксандр Казулін адзначае і несупадзеньні некаторых заяваў Аляксандра Лукашэнкі з фактамі. “Ён казаў пра магчымасьць дыялёгу з апазыцыяй. Але я ішоў для такога дыялёгу на Ўсебеларускі народны сход, аднак мяне не пусьцілі, ды яшчэ і зьбілі”, – цытуе словы Аляксандра Казуліна адвакат Рынкевіч.
XS
SM
MD
LG