Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіта Сасім абвешчаны вязьнем сумленьня


Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" прызнала вязьнем сумленьня маладзёжнага актывіста Мікіту Сасіма.

Нагадаем, Мікіта Сасім быў затрыманы ў Менску 14 сакавіка. Яму інкрымінавалася ўхіленьне ад прызыву на ваенную службу. 12 мая ён быў асуджаны да трох месяцаў арышту. Паколькі да суда ён два месяцы знаходзіўся ў сьледчым ізалятары ў Баранавічах, то ў зняволеньні яму заставалася правесьці яшчэ адзін месяц.

"Amnesty International " заявіла, што Мікіта Сасім быў затрыманы "выключна за мірнае выкарыстаньне права на свабоду выказваньня, асацыяцыі і сходу".

На пачатку траўня "Amnesty International " прызнала вязьнямі сумленьня арыштаваных апазыцыйных лідэраў Аляксандра Бухвостава, Вінцука Вячорку, Дзмітрыя Дашкевіча, Сяргея Калякіна і Аляксандра Мілінкевіча. Раней арганізацыя прызнавала вязьнямі сумленьня Аляксандра Васільева, Валерыя Леванеўскага, Андрэя Клімава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Міхаіла Марыніча, Юрыя Бандажэўскага і іншых беларускіх палітыкаў.
XS
SM
MD
LG