Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ці Кітай? М.Чаргінец тлумачыць словы А.Лукашэнкі


Радыё Свабода Учора ў сваім пасланьні Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка назваў Кітай “галоўным прыярытэтам беларускай зьнешняй палітыкі”. Сёньня і МЗС, і кіраўнік міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец тлумачылі, што азначае гэтая тэзы прэзыдэнцкага пасланьня.

Паводле кіраўніка ўпраўленьня Расеі і саюзнай дзяржавы МЗС Беларусі Сяргея Завойкі, “Расея была і застаецца адным з галоўных зьнешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, што ня супярэчыць плянам рэалізацыі шматвэктарнасьці ў зьнешняй палітыцы дзяржавы”. Пра гэта чыноўнік заявіў Інтэрфаксу.

А Мікалай Чаргінец у інтэрвію таму ж Інтэрфаксу патлумачыў, што “Кітай не стаіць у шэрагу нашых прыярытэтаў наперадзе Расеі, ён проста стаіць у шэрагу прыярытэтных дзяржаваў, мы б не хацелі, каб нехта спэкуляваў, што мы адварочваемся ад Расеі”. Разам з тым ён дадаў, што ў Беларусі з Кітаем ёсьць дамова аб стратэгічным супрацоўніцтве, “таму мы не хацелі б гаварыць, што аддаем прыярытэт Расеі, выключаючы Кітай, ці наадварот”.
XS
SM
MD
LG