Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійская амбасада задаволена рашэньнем Мін''юсту


Радыё Свабода Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі, якая ажыцьцяўляе функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу, у распаўсюджаным сёньня паведамленьні для мэдыяў ухваліла рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі адклікаць пазоў дзеля ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Таксама выказваецца спадзяваньне, што “будуць зробленыя й іншыя крокі, скіраваныя на зьмены й пераўтварэньні ў галіне правоў чалавека й дэмакратычных свабодаў у Рэспубліцы Беларусь, што безумоўна пазытыўна паўплывала б на разьвіцьцё дачыненьняў паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю”.
XS
SM
MD
LG