Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць гарадзенцы пра заклік “купляць беларускае”?


Радыё Свабода Прэзыдэнт А.Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі вырабляецца якасная прадукцыя, падобная да расейскай, кітайскай, індыйскай ды іншай, і нават калі яна каштуе крыху даражэй, беларусы ўсё роўна будуць яе купляць. А ці гатовыя гарадзенцы плаціць больш за беларускае, каб падтрымаць айчынных вытворцаў?

(Дзяўчына: ) “Вы ведаеце, увогуле я заўжды беларускае купляю. Ня ведаю, мне здаецца, што якасьць ня горшая, чым у імпартных тавараў, нават лепшая. Касмэтыку нашу беларускую таксама бяру”.

(Спадарыня: ) “Я люблю францускую касмэтыку, мне беларуская якасьцю не падабаецца. Але я купляю беларускія харчы: дзе жыву — там і ем. А што датычыць касмэтыкі, я на гэта не гатовая”.

(Сталы спадар: ) “Канечне, я купляю з задавальненьнем беларускія тавары. Але калі якасьці няма, дык хай хоць амэрыканскія будуць, я іх не вазьму. Вось толькі як даведацца пра якасьць наперад? Паглядзіш рэкляму па тэлевізары, а возьмеш тавар — ён не адпавядае рэкляме. Добраму тавару рэкляма не патрэбная”.

(Спадар: ) “Напэўна, так: чым таньней, тым лепей. Калі якасьць аднолькавая, дык патрыятызм ужо не адыгрывае ролі”.

(Спадарыня: ) “Канечне, я купляю беларускія тавары, набыла за апошні час лядоўню “Атлянт”. Шампунем пастаянна карыстаюся “Беліты”, і касмэтыка ў мяне ёсьць: памада “Белордызайн”, туш для веек і цені, а таксама аловак для вуснаў”.

(Маладая спадарыня: ) “Беларускае? Хутчэй, не. Я лепей пайду на рынак і куплю больш таннае. А беларускія тавары задорага каштуюць, і нават калі хочаш штосьці набыць, напрыклад, зь дзіцячай бялізны, на рынку атрымліваецца выгадней купіць імпартную. У беларускіх тавараў ёсьць свае мінусы”.

(Спадар: ) “Калі беларускі тавар добрай якасьці, дык, калі ласка, можна й купіць. Аднак якасьць не заўжды добрая. Калі, напрыклад, параўноўваць з расейскімі таварамі, дык яны якасьцю не саступаюць беларускім, але каштуюць значна таньней, хаця яны прывазныя. Я гэтага не разумею. А зь беларускіх за апошні час я купляў толькі рэчы з ільну. Дый тое — вось проста іду з рынку, дзе набыў пасьцельную бялізну, але польскую”.

(Малады спадар: ) “Не гатовыя мы купляць беларускія тавары, яны, на маю думку, не зьяўляюцца канкурэнтаздольнымі, нават незалежна ад цаны”.

(Спадарыня: ) “Ну, скажам, жаночую бялізну беларускай вытворчасьці я купляю з задавальненьнем”.

(Сяброўка: ) “А мне касмэтыка беларуская падабаецца. “Мэры Кэй” бярэш, плаціш 60—70 даляраў, а нашая таньней і зусім някепская”.

(Спадарыня: ) “На беларускую прадукцыю нічога дрэннага сказаць ня можам, гэта адназначна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG