Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Т.Віньнікава: “Аляксандар Рыгоравіч — чалавек геніяльны, зыходзячы хоць бы з таго, як ён проста самаахвярна любіць свой народ і яму цалкам адданы” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 24 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1936 год. Са спасылкай на сэрбскую газэту “Балкан”:

“Апошнім часам бальшавіком удалося выкрыць у Маскве нелегальную радыёстанцыю, каторая моцна перашкаджала савецкім радыёстанцыям, вяла антыкамуністычную прапаганду, штодня прарочыла сьмерць Сталіну і заклікала да адраджэньня нацыянальнай Расеі”.

“Советская Белоруссия”, 1966 год:

“Учора, 23 траўня, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё рэспубліканскага Дому работнікаў мастацтваў. Ён зробіцца месцам сустрэчы й адпачынку работнікаў тэатру й кіно. Да іх паслугаў глядзельная й выстаўная залі, фае-гасьцёўня, бібліятэка, кавярня. На адкрыцьці Дому работнікаў мастацтваў выступілі міністар культуры БССР М.А.Мінковіч, старшыня прэзыдыюму Беларускага тэатральнага таварыства народная артыстка СССР Л.П.Александроўская. Прысутных віталі госьці — прадстаўнік Усерасейскага тэатральнага таварыства народны артыст СССР Р.Я.Плят, работнікі мастацтваў Масквы, Вільні, абласьцей рэспублікі”.

“Свободные новости плюс”, 1996 год. Старшыня Нацбанку Тамара Віньнікава пра Аляксандра Лукашэнку:

“Я лічу, што Аляксандар Рыгоравіч — чалавек геніяльны, зыходзячы хоць бы з таго, як ён проста самаахвярна любіць свой народ і яму цалкам адданы. Ён вельмі хоча зрабіць шчасьлівым даслоўна кожнага чалавека. Я думаю, ён здолее вывесьці краіну з крызісу: ён жа праз уласнае сэрца прапускае бяду кожнага чалавека. У яго неверагодная працаздольнасьць. І, я думаю, прэзыдэнт з кожным днём робіцца больш прафэсійным і гнуткім”.
XS
SM
MD
LG