Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Латвія можа прапанаваць бясплатныя візы ад 1 чэрвеня


Радыё Свабода Латвія можа стаць першай краінай Эўразьвязу, якая будзе выдаваць бясплатныя візы грамадзянам Беларусі. З адпаведнай прапановай выступіў камітэт ураду Латвіі. Ён прапануе зрабіць візы для грамадзянаў Беларусі бясплатнымі ўжо з 1 чэрвеня.

Першы сакратар, кіраўнік консульска-візавага аддзелу амбасады Латвіі ў Беларусі Дзідра Ліепіня тлумачыць, што, згодна з нацыянальным заканадаўствам Латвіі, пытаньні, якія разглядае ўрад краіны, папярэдне абмяркоўваюцца на паседжаньні ўрадавага камітэту. Гэты камітэт мае выключна дарадчыя функцыі. "Таму казаць пра тое, што візы для беларусаў ужо сталі бясплатнымі, як гэта пасьпяшылі зрабіць некаторыя мэдыі, заўчасна", – цьвердзіць спадарыня Ліепіня.

На сёньняшні дзень аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштуе 35 эўра, шматразовая – 70.
XS
SM
MD
LG