Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мэдыі камэнтуюць пасланьне Лукашэнкі


Радыё Свабода Польскія мэдыі камэнтуюць сёньня ўчорашняе пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу, а таксама чарговыя захады беларускіх ўладаў супраць малога бізнэсу.

“Прэзыдэнт Лукашэнка пагражае санкцыямі ЗША і Канадзе ды іншым краінам, якія не пускаюць яго і яшчэ некалькі дзесяткаў беларускіх чыноўнікаў на сваю тэрыторыю”, -- так пачынаўся матэрыял на польскім грамадзкім тэлебачаньні пра пасьланьне беларускага кіраўніка да Наыянальнага сходу.

Большасьць польскіх мэдыяў зьвяртаюць увагу на частку звароту, прысьвечаную міжнароднай палітыцыі, абмежавнаьням на ўезд і патрабаваньню абскардзіць гэтыя абмежаваньні ў міжнародных судах.

Камэнтатары, аднак, адзначаюць, што напярэдадні перадвыбарчай кампаніі і ў часе выбараў беларускія ўлады не пусьцілі ў краіну дзесяткі замежнікаў, у тым ліку і журналістаў, якія мелі сапраўдныя візы і адпаведныя акрэдыдацыі, прычым ім таксама ў пераважнай большасьці выпадкаў не тлумачылі, чаму яны ў Беларусі асобы не пажаданыя.

Між тым “Gazeta Wyborcza” піша пра тое, што ад 1 ліпеня дробныя прадпрымальнікі, якія гандлююць на кірмашах, будуць пазбаўленыя магчымасьці прадаваць “найбольш хадавы тавар”.

“На кірмашах у Беларусі стаяць каля 200 тысячаў чалавек. Гэта яны – найбольш непакорная частка грамадзтва. Змагаючыся супраць палітыкі, якая зьнішчае прыватны бізнэс, яны зарагнізавалі вялікія страйкі і дэманстрацыі. Іхных лідэраў каралі больш жорстка, чым лідэраў апазыцыі”, - адзначае штодзёньнік.

Газэта піша, што дробныя гандляры проста зьнікнуць, калі іх пазбавяць права гандляваць вопраткай, сродкамі прыватнай гігіены, таварамі для немаўлятаў, касмэтыкай і парфумэрыяй, цацкамі, бытавой хіміяй – а менавіта гэтымі, сярод іншых, таварамі на кірмашах у Беларусі нельга будзе ў хуткім часе гандляваць – піша “Gazeta Wyborcza”.
XS
SM
MD
LG