Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Можа, упершыню Лукашэнка казаў пра тое, што людзі шмат п’юць"


Радыё Свабода Якое пасланьне атрымалі беларускія грамадзяне ад Лукашэнкі? Камэнтар сёньняшніх удзельнікаў перадачы "Экспэртыза Свабоды":

(Паўлюк Быкоўскі: ) “Выступ быў незвычайна кароткі, Лукашэнка мала адрываўся ад тэксту. Важна вылучыць такі момант. Дзейны кіраўнік адзначыў, што на прэзыдэнцкіх выбарах грамадзяне прагаласавалі за годнае жыцьцё, незалежнасьць і росквіт краіны. Тэзіс аб незалежнасьці быў акцэнтаваны. Гэта я расцэньваю як прадбачаньне нейкіх крызісаў, якія будуць выпрабаваньнем для незалежнасьці”.

(Уладзімер Падгол: ) “Можа, упершыню ў пасланьні Лукашэнка казаў пра лайдацтва беларускага народу, што людзі шмат п’юць, яны перасталі працаваць, недакручваюць шрубы на вытворчасьці. Як вынік, сталі пастаўляць на экспарт бракаваную тэхніку, існуе пагроза страціць замежныя рынкі”.

(Валер Карбалевіч: ) “Хацеў бы зьвярнуць увагу на некалькі тэзісаў, якія ўзятыя цалкам з савецкага ідэалягічнага арсэналу й сьведчаць пра вэктар разьвіцьця беларускай дзяржавы ў кірунку таталітарызму. Гэта пра абавязак грамадзянаў — клапаціцца пра дзяржаву. Затым тэзіс пра тое, што ў Беларусі адсутнічае глеба для сацыяльных супярэчнасьцяў і канфліктаў. І разважаньні пра кіроўную партыю, якая мусіць зьявіцца зьнізу”.

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
XS
SM
MD
LG