Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка: "Як мы можам звацца суседзямі, калі ня вырашаны праблемы межаў?"


Юры Сьвірко, Кіеў

На прэсавай канфэрэнцыі пра вынікі кіеўскага саміту ГУАМ прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, адказваючы на пытаньне пра будучыню СНД, заявіў: "Як мы можам называцца суседзямі, калі ня вырашаныя праблемы дэмаркацыі межаў?"

Спадар Юшчанка не назваў канкрэтных суседзяў Украіны, аднак галоўныя праблемы зь мяжой зьвязаныя зь Беларусьсю.

Аляксандар Лукашэнка больш за 8 гадоў таму забараніў ратыфікацыю дамовы пра дзяржаўную мяжу з Украінай, патрабуючы ад яе кіраўніцтва вярнуць даўгі пачатку 1990-х гадоў.

(Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG