Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклапочаны становішчам у сьвеце


Радыё Свабода У сваім звароце да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка апрача іншага акцэнтаваў увагу і на замежнапалітычных пытаньнях. Паводле ягоных словаў, "цяпер зьнешнепалітычнае становішча ў сьвеце настолькі хісткае, што любыя непрадуманыя дзеяньні могуць прывесьці да непапраўных наступстваў".

Лукашэнка лічыць, што гэта зьвязана з тым, што пачалі зьяўляцца новыя цэнтры сілы: "Гэта зьвязана зь велізарнымі цэнамі на энэрганосьбіты. Гэта прывяло да таго, што пачаўся падымацца рэгіён Пэрсыдзкай затокі, у тым ліку і Іран. Пачаў уздымацца і разьвівацца Кітай. А самае галоўнае – на ногі ўстае Расея".

Паводле кіраўніка беларускай дзяржавы, узгаданыя цэнтры, а таксама Індыя, Лацінская Амэрыка "ўсё больш і больш патрабуюць сваіх правоў і свайго месца ў гэтым складанейшым сьвеце".

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
XS
SM
MD
LG