Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго чакалі людзі ад пасланьня Лукашэнкі?


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня выступіў са штогадовым пасланьнем да беларускага народу. Чаго чакалі людзі ад гэтага пасланьня? Вось што гавораць мінакі на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад штогадовага пасланьня Аляксандра Лукашэнкі?”

(Спадар: ) “Я ад гэтага чалавека ужо даўно нічога не чакаю”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю”.

(Спадар: ) “Каб усё ў нас было добра”.

(Хлопец: ) “Нічога новага там ня будзе. Усё тое, што і ў мінулым годзе”.

(Спадарыня: ) “Чакаю нечага добрага. Відаць, ніхто не чакае нечага кепскага. Будзем спадзявацца”.

(Пэнсіянэрка: ) Толькі добрага. Бо “бацька” наш жадае нам дабра. Каб мы сталі лепей жыць, каб было спакойна”.

(Спадарыня: ) “Каб быў мір і добра жылі нашыя дзеці”.

(Спадар: ) “Каб у нас тут нашмат лепей стала жыць, чым цяпер. Каб было больш свабоды”.

(Хлопец: ) “Каб наша краіна разьвівалася, і каб больш увагі надавалася моладзі”.

(Хлопец: ) “Каб у гэтым пасланьні была выяўленая ўся рэчаіснасьць, якая цяпер ёсьць у Беларусі”.

(Спадарыня: ) “Каб павялічыліся датацыі на дзяцей і вырасьлі заробкі”.

(Дзяўчына: ) “Нічога новага й цікавага ён нам ня скажа. Ён заўсёды паўтараецца, і нельга сказаць, што ён ведае пра падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне”.

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG