Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: студэнты дзякуюць польскім уладам


Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскія студэнты, актывiсты руху “За Свабоду”, сабралі подпiсы пад лiстом, адрасаваным польскаму ўраду.

У лiсьце яны выказалi ўдзячнасьць за разуменьне палiтычнай сытуацыi, што склалася апошнiм часам у Беларусi, i за падтрымку беларускiх студэнтаў. Адлiчаныя з навучальных установаў з палiтычных матываў студэнты змогуць бясплатна працягнуць навучаньне ў Польшчы.

Зьбіралі подпiсы цягам аднаго перапынку ў абедзьвюх ВНУ гораду — Берасьцейскiм дзяржаўным унiвэрсытэце i Берасьцейскiм дзяржаўным тэхнiчным унiвэрсытэце. Сабрана каля 90 подпiсаў, якiя былі ўрачыста перададзеныя консулу Польшчы ў Берасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG