Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўскосна прызнае, што расьце колькасьць пакрыўджаных на ўлады


Радыё Свабода У сваім звароце да Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка апрача іншага акцэнтаваў увагу на будучых выбарах ў мясцовыя саветы. Паводле кіраўніка Беларусі, людзі могуць аддаць перавагу апазыцыйнаму дэпутату не таму, што той будзе добрым дэпутатам, а з той прычыны, што няма даверу дзейнаму мясцоваму савету. У сваёй прамове Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліваў важнасьць дэбюракратызацыі грамадзтва.

Пра гэта сьведчаць і вынікі апытаньня грамадзкай думкі, якое правёў зарэгістраваны ў Вільне Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў з 27 сакавіка да 6 красавіка. Паводле высноваў групы прафэсара Манаева, “галоўным фактарам росту незадаволенасьці ў грамадзтве зьяўляецца ня столькі апазыцыя і вонкавыя сілы, колькі дзейнасьць саміх беларускіх уладаў. Толькі за год колькасьць пакрыўджаных на органы ўлады павялічылася больш як на траціну і склала 36,5%.”

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
XS
SM
MD
LG