Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ваш праект “Начная Свабода”, я лічу, вельмі пасьпяховым. Больш таго, перадачы гэтага праекту пакуль ідуць на найвышэйшым узроўні."


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за панядзелак, 22 красавіка. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Давідзенка Павал Андрэевіч:) “Я інвалід, якія пацярпеў на катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. З 97-га году ніяк не магу дамагчыся пэнсіі, якую мне павінны выплачваць, як чарнобыльцу. Мне плацяць пэнсію працоўную. Але цяпер мне паведамілі з Гомельскай вобласьці, што пэнсія мая можа павялічыцца, залежыць ад заробкаў. Нам перадаюць, што заробкі растуць з кожным днём, а чаму тады такая пэнсія: колькі дадуць, на заўтра, у наступным месяцы, усё адбяруць? Што гэта такое? Калі ўжо прэзыдэнт і яго рэзыдэнцыя не адпавядаюць, навошта тады нам такая ўлада?”

(Спадар:) “Дзякуй, што вы існуеце. Тыя, хто мае зараз праблемы з нашым грамадзтвам, хай ведаюць, што іх падтрымліваюць і будуць падтрымліваць далей”.

(Міхаіл Леках:) “Скончыў чарговы артыкул для друку за мяжой і адначасова праслухаў вашы перадачы, менавіта блюз Шалкевіча. Што б я хацеў сказаць. Ваш праект “Начная Свабода”, я лічу, вельмі пасьпяховым. Больш таго, перадачы гэтага праекту пакуль ідуць на найвышэйшым узроўні. Таксама хачу сказаць, што такі самы высокі ўзровень дэманстравалі перадачы Сяргея Дубаўца “Вострая брама”. І там, дзе вы адыходзіце ад чыстай палітыкі, вы паднімаецеся, калі не на сусьветны, то блізкі да гэтага ўзровень. Давайце болей інфармацыі, а людзі хай судзяць. У гэтым пляне хачу вам падзякаваць, што вы адказалі на мой эмацыйны званок аб рэальным становішчы ў Польшчы. Я ведаю, што там адбываецца. Добра, што вы яго перадалі, трэба, каб слухачы ведалі розныя пазыцыі, больш аб’ектыўныя. Хачу вам падзякаваць за гэта. Давайце будзем сумленна і аб’ектыўна працаваць на карысьць нашай Беларусь, на карысьць нашага народу”.

(Галіна Аляксандраўна, Магілёў:) “Кожны дзень раніцай і ўвечары я слухаю Радыё Свабода і пастаянна чую: званіце, пішыце, тэлефон такі, адрас такі. Пісаць я не рызыкну, бо сумняваюся, што мой ліст дойдзе, бо думкі я выражаю дастаткова радыкальна адносна ўлады, і таму, калі ён пападзе ў рукі цэнзара, то наўрад ці ён пойдзе далей. А званкі мае вы проста ігнаруеце. І таму я вырашыла, што “Свабода” занятая.

Зьвярнула ўвагу на тлумачэньне вашага дырэктара адносна адбору званкоў і лістоў. Мне незразумела, што ён хоча: суцэльнай пахвалы каго-небудзь альбо званкоў простых людзей? Нас ніхто не рыхтуе да эфіру. Я ня ведаю, ці маеце вы ўяўленьне пра тое, чаго нам каштуюць гэтыя званкі, не ў сэнсе грошаў, а ў сэнсе хваляваньня. Пасьля гаворкі са “Свабодай”, прыблізна 2, хвіліны я адразу п’ю валяр’яну, усё ж такі мне 66 год. А для чалавека з падвышанай чульлівасьцю ня так проста рашыцца на званок. Да таго ж вы яшчэ некаторыя фразы выразаеце, і атрымоўваецца з дзьвюх хвілінаў 5 сэкундаў. Гэта несур’ёзна. Званкі на карысьць Лукашэнкі вы даёце ў поўным аб’ёме, а, напрыклад, мае званкі – 5-10 сэкундаў. Магчыма, вам не падабаецца, што я кажу на расейскай мове. Так атрымалася, што я нарадзілася ў 41-м годзе ў г. Орша, а што гэта за год вам ня трэба тлумачыць. Вайна ўнесла ў мой лёс свае карэктывы. Разам зь дзіцячымі ясьлямі ў час бамбёжкі мяне разам зь іншым дзецьмі, а мне было ўсяго 5 месяцаў, ўвезьлі ў Расею, там я расла і вучылася. Вось прычына. Чаму я не магу размаўляць на беларускай мове, але я яе вельмі добра разумею”.

(Спадарыня, Ліда:) “Колькі год у школах у нас вывучалі польскую мову, а цяпер спынілі. Што за прычына? Няхай людзі ведаюць, мы ж калісьці далучаліся да Польшчы. Трэба, каб вывучалі польскую мову”.

(Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч:) “Майго хлопца выпісалі з бальніцы і далі вельмі актыўнае лячэньне. Але ўсё роўна засталіся сымптомы, якія могуць быць вельмі страшэннымі ў будучыні. Ці можна было выехаць як-небудзь за мяжу, можа па лініі Чырвонага крыжу, каб абсьледавацца, бо я цалкам не давяраю нашай мэдыцыне, нашай мэдыцынскай службе, як і ўсім нашым дзяржаўным структурам”.

(Анастас Семяновіч:) “Вельмі шаноўны спадар Іосіф Сярэдзіч! Просьба да вас: беражыце сябе, вы вельмі патрэбны нам, чытачам “Народнай Волі”. Таварыш бальшавік-лукашыст Уладзімер Русакевіч! Вы, як міністар інфармацыі, грубейшым чынам парушылі нашу Канстытуцыю. Я разумею, што вы абавязаны рохкаць ля карыта, каб вас не адхілілі ад яго. Я ўпэўнены, час набліжаецца да канца, вы тады будзеце валіць сваё беззаконьне на галоўнага начальніка рэспублікі. Ня выйдзе! Будзеце адказваць за свае дзеяньні перад народам! Шаноўныя слухачы Радыё Свабода! Я зьвяртаюся да вас зь вялікай просьбай: трэба нашу любімую “Народную Волю” падтрымаць і выпісаць яе на тры месяцы на зло лукашыстам!”

(Спадар, Салігорскі р-н:) “Я рад, што ваша станцыя існуе. Я ваш сталы слухач. Чуў, што ў вас нядаўна быў юбілей. Вы часам дапускаеце ў эфір нахлебнікаў лукашыстаў, якія ўсяляк абгаворваюць вас, кажуць, што ў іх усё добра. Навошта вы іх пускаеце?” (...)

“Скажыце, калі рэжым Лукашэнкі падзе? Я б вельмі хацеў ведаць. Дайце мне па Радыё Свабода адказ, я вас вельмі прашу. Калі трэба дапамагчы, я чым заўгодна дапамог бы. Я думаю, што гэта адбудзецца, што рэжым падзе, але хацелася б, каб хутчэй”.

(Віктар:) “Хто такія лукашысты? Ёсьць дзьве катэгорыі такой анамаліі ў нашым грамадзтве. Першая – гэта тыя, якіх шкада, бо па сваім здольнасьцям яны проста ня ў стане зразумець праўду пра галоўнага злачынцу краіны. Такіх людзей лёгка падмануць, ашукаць, празамбаваць. Тыповы прадстаўнік першай катэгорыі адна цётка, якая часьцяком тут заходзіцца сьлінай, абараняючы зло. Шкада такіх! А вось другая катэгорыя лукашыстаў – гэта абслуга і халуі рэжыму, якія ў адсутнасьці сумленьня лёгка прадаліся. Яны добра разумеюць сутнасьць і праўду пра галоўнага злачынцу, але жыць вось так, прадаўшыся за пятак, іх задавальняе. І ў гэтай катэгорыі ёсьць асобныя істоты, якія вельмі падобныя на людзей, апранутыя ў форму АМАПу. У іх мазгі і сумленьне ператварыліся ў мышцы, нават вушы накачаныя! Думаць і аналізаваць яны не ў стане, дзейнічаюць як робаты па камандзе, падсілкоўваюцца падачкамі ад свайго пахана. Вось так!”

(Спадарыня:) “На жаль, беларусы ў адрозьненьні ад амаль усіх цывілізаваных народаў ня маюць разьвітога пачуцьця нацыянальнага гонару. Таго, чым іншыя народы ганарацца, беларусы саромеюцца. Многія нават высокаадукаваныя робяць усё, каб толькі не прызнацца ў сваёй нацыянальнай прыналежнасьці. Усе надзеі павінны быць накіраваны на духоўнае адраджэньне. Імклівае служэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы нясе пагрозу самаму існаваньню беларусаў як нацыі. І дзякуй Богу, што ў апошні час тыя, каго называюць апазыцыяй, размаўляюць па-беларуску. Гэта першая кропля. Прыкладам могуць служыць Мілінкевіч, Пазьняк, Шушкевіч. Як прыемна іх слухаць. І маладыя нашы апазыцыянэры бяруць прыклад са старэйшых. Гэта вельмі прыемна і павучальна для ўсіх астатніх. Трэба вывучаць беларускую мову і адраджаць нашу беларускую культуру”.

(Анатоль Сахаруша, Берасьцейшчына:) “16 траўня ў перадачы “Званкі на Свабоду” паслухаў, як нейкі крыкун-лукашыст распавёў пра нашу беларускую дэмакратыю, што зьбіцьці і арышты – гэта ўсё хлусьня беларускай апазыцыі, што ў нас можна выйсьці на Кастрычніцкую плошчу і колькі заўгодна крычаць супраць Лукашэнкі, і ніхто цябе не кране. А зараз паслухай маю прапанову: неадкладна выйдзі на плошчу і пакрычы супраць Лукашэнкі, а я пагляджу, як ты потым засьпяваеш ад амапаўскіх дубінак, а потым адпачнеш сутак 15 у камэры-люкс на Акрэсьціна і пасьля выхаду на волю даведаесься, што цябе звольнілі з працы... Вось тады патэлефануеш на “Свабоду” і раскажаш усім пра нашу беларускую дэмакратыю”.

(Спадар:) “Было вельмі прыемна пачуць словы Алега Трусава, а потым і Валянціна Жданко, калі ён адказваў на ліст слухача. Пужае колькасьць людзей, якіх у першую чаргу цікавіць пятая графа грамадзянаў, ці той сусед, ці калега па працы альбо прэзыдэнт”.

(Спадарыня:) “Паслухала ананімны ліст зь вёскі ад пэнсіянэркі. Хай яна і на яе падобныя ведаюць, што нашу моладзь на плошчу ніхто ня гнаў. Гоняць толькі статак, а гэта моладзь – сапраўдныя беларусы, нацыянальныя героі, якія змагаюцца за нашу будучыню. А як жа добра ўсе яны размаўляюць на сваёй роднай мове! Зь іх трэба браць прыклад усім, і гэтай пэнсіянэркі таксама, а не сароміць іх”.

(Віктар, Мачулішчы:) “Спадары, трэба быць наіўным, каб думаць, што вас ня глушаць. Стоадсоткавае глушэньне! Вось слухайце... Я размаўляў з вайскоўцамі, якія мне патлумачылі, што гэта спэцыяльная машына працуе, якая выдае перашкоды, працуюць генэратары, якія забіваюць усе радыёстанцыі, некаторыя, праўда, пакідаюць, забіваюць тыя, якія трэба”.

(Спадар:) “Магу перадаць меркаваньне наконт таго, што паказаць замежнікам у Беларусі. Пакажыце ім Карла Маркса, 38”.

(Уладзімер:) “Наконт рэплікі спадара Трусава ва ўчорашняй перадачы “Званкі на Свабоду”, тыднёвы агляд. Справа ў тым, што ўсё ж такі невялікай колькасьць сем’яў ёсьць, якія размаўляюць на беларускай мове, але справа ў тым, што яны размаўляюць толькі ў сваім коле. Напрыклад, мы лічым, што калі вакол атачэньне рускамоўнае, то трэба абавязкова зь імі імкнуцца размаўляць на расейскай мове, бо інакш гэта можа прывесьці толькі да лішняй траты энэргіі, якая патрэбна ў іншых справах, напрыклад, і беларускую мову захоўваць і здаровы лад жыцьця і г.д. Тыя ж самыя азэрбайджанцы на кірмашах з пакупнікамі размаўляюць на расейскай мове, а паміж сабой ужо на роднай мове.

Ёсьць яшчэ адно пытаньне. Напрыклад, цыганы ў нас бедныя, азэрбайджанцы такія разумныя. Але ж цыганы арганізоўвалі свае зьезды ў Лёндане, Будапэшце, у іншых гарадах Эўропы – гэта добра. Але тут узьнікае пытаньне. А тытульная нацыя, заможныя, скажам так, беларусы, ці змогуць яны правесьці зьезд сваёй дыяспары ў Бэрліне, у Будапэшце, у Лёндане? Вось калі гэта будзе магчыма, тады будзем клапаціцца пра азэрбайджанцаў і бедных цыганоў. Але перш за ўсё трэба думаць пра тую карэнную нацыю, якая жыве на гэтай зямлі. І не яе віна ў тым, што так атрымалася. Паспрабуйце ў Канадзе што-небудзь зрабіць супраць карэнных жыхароў, хоць яны і розных нацыянальнасьцяў – гэта адбудзецца вельмі дорага”.

(Спадар:) “Сёньня па вашаму радыё праслухаў розныя меркаваньні і камэнтары наконт падвышэньня коштаў на газ у Расеі. І прызнаю, што ўпершыню, па-мойму, я пачуў такую аб’ектыўную размову, спакойную, нармальную, за і супраць”.

Па-другое, што паглядзець у Рэспубліцы Беларусь. Шмат чаго можна: шмат гістарычных замкаў, помнікаў і г.д. Ёсьць шмат помнікаў, на жаль, якія нам вайна прынесла, але і іх можна паказаць, тую ж Хатынь і Берасьцейскую крэпасьць”.

(Спадар:) “Пачуў сёньня інфармацыю аб тым, што розныя дыяспары ў нашай рэспубліцы мяркуюць стварыць свае таварыствы мовы і літаратуры. Але, думаю, што наша беларускае таварыства павінна падаць аналягічную заяву. Гэта будзе выглядаць крыху жартоўным, але ж на самой справе ўсё менавіта так і ёсьць. Складаецца, што наша беларуская мова і літаратура ў нашай рэспубліцы знаходзіцца ў заняпадзе, няма беларускіх школаў. Усюды нам насаджваецца толькі расейскай мова. Думаю, што нашую беларускую мову і літаратуру трэба таксама неяк прасоўваць, як дыяспарскую”.

(Спадар, Пінск:) “Глядзеў паўтор перадачы “Контуры”. Дзіўлюся з нашага прэзыдэнта: ён робіць выгляд, нібыта ён ні пры чым у тым выпадку, калі мясцовыя і сельскія саветы, райвыканкамы засталіся без улады, бяз грошаў і іншага. Хто ж, калі ня сам прэзыдэнт стварыў такую сытуацыю ў 90-я гады, калі забраў уладу ў свае рукі, калі шмат якія сельскія саветы засталіся без усялякіх сродкаў? Яны не маглі ніякія, нават дробныя, пытаньні вырашыць, напрыклад, тая ж дапамога адзінокім пэнсіянэрам і іншае. І зараз сьмешна глядзець на прэзыдэнта, калі ён робіць зьдзіўлены выгляд, быццам ён тут ні пры чым. Мне здаецца, гэта, канечне, хлусьня. Усе ж мы ведаем, у чыіх адных руках улада. Таму трэба прэзыдэнту быць больш сумленным і сьмелым перад сваімі людзьмі і прызнаваць свае памылкі, якія былі зроблены раней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG