Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышаны дазволены ліміт увозу валюты да $10,000


Радыё Свабода Зь сёньняшняга дня ў Беларусі павялічваецца ліміт увозу замежнай валюты, якую можна ўвозіць безь пісьмовай дэклярацыі.

Зь сёньняшняга дня ў Беларусь з вусным дэкляраваньнем можна ўвозіць 10 тысячаў даляраў. Ліміты вывазу засталіся ранейшыя – да трох тысячаў даляраў – з вусным дэкляраваньнем, да 10 тысячаў – з абавязковым пісьмовым дэкляраваньнем, больш за 10 тысячаў даляраў – з абавязковым пісьмовым дэкляраваньнем і прадстаўленьнем дазвольных дакумэнтаў на суму, якая перавышае 10 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG