Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сотні людзей тэлефанавалі ў камунальныя службы


Радыё Свабода, Берасьце На Берасьцейшчыне адбылася акцыя, мэта якой — абараніць правоў спажыўцоў жыльлёва-камунальных паслугаў.

Жыхары Пінску, Берасьця, Лунінца зрабілі сотні тэлефанаваньняў у жыльлёва-камунальныя службы й запатрабавалі за дзесяць дзён наладзіць тэхнічнае абслугоўваньне шматкватэрных дамоў.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Ўладзімер Радзівончык, цягам многіх гадоў спажыўцы плацяць за тэхнічнае абслугоўваньне жыльля, але не атрымліваюць гэтай паслугі й самастойна займаюцца ўпарадкаваньнем і рамонтам месцаў агульнага карыстаньня ў сваіх дамах.

Паводле словаў спадара Радзівончыка, жыльлёва-гаспадарчыя службы не выконваюць сваіх абавязкаў, парушаюць Закон “Аб правах спажыўца”, і калі патрабаваньні ўдзельнікаў акцыі будуць праігнараваныя, адстойваць свае правы яны будуць праз суд.

Гл.таксама • У Берасьці адбыўся флэш-моб у абарону “Нашай Нівы”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG