Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якую краіну Эўразьвязу беларусы лічаць найбольш прывабнай?


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Менску пачынаюцца дні Эўропы. Цягам шасьці дзён прадстаўнікі розных краінаў Эўрапейскага Зьвязу будуць ладзіць круглыя сталы, канфэрэнцыі, прэзэнтацыі музычных калектываў і нават футбольны матч. Якую з краінаў Эўразьвязу беларусы лічаць найбольш прывабнай і чаму? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, якая краіна Эўразьвязу для вас найбольш прывабная і чаму?”

(Хлопец: ) “Відаць, Чэхія. Хаця яна й нядаўна ў Эўразьвязе, але падабаецца. Відаць, таму, што яна блізкая да нас”.

(Дзяўчына: ) “Англія, бо ў мяне там шмат сяброў”.

(Спадар: ) “Нямеччына, бо там стабільная валюта, разьвіваецца краіна”.

(Пэнсіянэр: ) “Эўрапейскага Зьвязу? Нямеччына. Там людзі працуюць добра, усё ў іх наладжана. Вось вазьміце — была вайна, развалілася ўсё. Але людзі змаглі стаць на ногі, сталі рабіць, і цяпер добра робяць, і ўсё ў іх пайшло”.

(Спадар: ) “Мне падабаецца Нямеччына”.

(Пэнсіянэрка: ) “Мне падабаецца Італія, Францыя. Італія падабаецца мастацтвам, а Францыя — свабодалюбная краіна”.

(Спадарыня: ) “Мне больш за ўсё падабаецца Грэцыя. Бо гэта найбольш архаічная краіна, якая захоўвае шмат сьлядоў старажытнай культуры”.

(Спадарыня: ) “Мне падабаецца больш мая радзіма — Беларусь”.

(Хлопец: ) “Мне падабаецца Францыя. Я пляную туды паехаць, я лічу, што французы найбольш увасабляюць Эўропу. Там было незадавальненьне, і спакойна далі людзям выказаць сваю думку, студэнты выступалі. Я лічу, што там найбольш дэмакратычная сытуацыя, даюць выказацца людзям. Таму лічу Францыю найбольш адпаведнай Эўразьвязу”.

(Хлопец: ) “Найлепш да нас ставіцца Нямеччына. Там да нас вельмі добрае стаўленьне, дапамога ў справе Чарнобылю. Ёсьць фонд “Дзецям Чарнобылю”, і ўвогуле Нямеччына вельмі ляяльна ставіцца да Беларусі”.
XS
SM
MD
LG