Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: флэш-моб у абарону “Нашай Нівы” (фота)


Радыё Свабода, Берасьце Каля 60 актывістаў руху “За Свабоду”, расьцягнуўшыся ў доўгі ланцуг на цэнтральным праспэкце Берасьця, які носіць імя Машэрава, чыталі газэту “Наша Ніва”.

На сьпінах некаторых удзельнікаў акцыі былі прышпіленыя літары, зь якіх складаўся лёзунг “Барані Нашу Ніву”.

Флэш-моб працягнуўся 20 хвілін і выклікаў цікавасьць у мінакоў, якія распытвалі пра лёс газэты. У часе акцыі супрацоўнікаў міліцыі заўважана не было.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG