Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 траўня пачнецца суд над Сяргеем Ляшкевічам


Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Сяргея Ляшкевіча з гарадзенскай турмы перавялі ў шчучынскі спэцпрымальнік. 25 траўня а 10-й гадзіне раніцы ў Шчучынскім раённым судзе мае пачацца разгляд ягонай справы.

Сяргея Ляшкевіча вінавацяць у крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Крымінальная справа была ўзбуджана на падставе прызнаньня нейкага Аляксандра Бурдзея, які зьявіўся ў міліцыю з павіннай і нібыта прызнаўся, што Сяргей Ляшкевіч рыхтаваў яго да тэрарыстычнай дзейнасьці ў час прэзыдэнцкіх выбараў.

Сяргея Ляшкевіча арыштавалі падчас выбарчай кампаніі (ён уваходзіў у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча) і ўжо больш двух месяцаў утрымліваюць за кратамі.
XS
SM
MD
LG