Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі парлямэнт зацьвердзіў склад ураду нацыянальнага адзінства


Радыё Свабода Ірацкі парлямэнт зацьвердзіў склад першага пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна поўнага ўраду – ураду нацыянальнага адзінства, у якім будуць прадстаўнікі асноўных рэлігійных і этнічных групаў Іраку. Перамовы для фармаваньня ўраду занялі пяць месяцаў ад часу выбараў. Парлямэнт адобрыў сьпіс, прапанаваны прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі.

Аль-Малікі, прадстаўнік шыітаў, часова будзе на пасадзе міністра ўнутраных справаў. Яго намесьнік, суніт Салям аль-Заўбей будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны. Прадстаўнікі курдаў атрымалі пасады міністраў бясьпекі і замежных справаў. Міністрам нафтавай прамысловасьці будзе прадстаўнік шыітаў.

Тым часам цягам сёньняшняга дня ў выніку бомбавых нападаў у розных раёнах Іраку загінулі ня менш як 24 чалавекі.
XS
SM
MD
LG