Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кандагары загінулі як найменей 47 чалавек


Радыё Свабода У выніку нападу баевікоў Талібану на поўдні Аўганістану цягам дзьвюх дзён загінулі 80 чалавек.

Як найменей 46 чалавек загінулі ў Кандагары ў выніку бою з талібамі і паветранага бамбаваньня. Кааліцыйныя паветраныя сілы ў правінцыі Кандагар бамбавалі сховішча талібаў, у выніку чаго загінулі 27 чалавек.

Прэзыдэнт Аўганістану сёньня ж абвінаваціў пакістанскіх афіцыйных асобаў у падтрымцы баевікоў, якія нападаюць празь мяжу і ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Аўганістану.

Тым часам Канадзкі парлямэнт адобрыў працяг міратворчай місіі ў Аўганістане яшчэ на два гады, да пачатку 2009 году.

Кабул вітаў гэтае рашэньне. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сказаў, што гэтае рашэньне будзе на карысьць аўганскаму народу і ўсяму сьвету. Цяпер больш за дзьве тысячы канадзкіх міратворцаў знаходзяцца на поўдні Аўганістану, у Кандагары, і невялікі кантынгент – у Кабуле.

Цягам апошніх чатырох гадоў у Аўганістане былі забітыя 16 канадцаў.
XS
SM
MD
LG