Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча купляць расейскі газ па 51,8 даляра


Радыё Свабода Міністэрства энэргетыкі Беларусі прапанавала расейскаму "Газпрому" правесьці 1 чэрвеня чарговы раунд перамоваў аб газавым кантракце на 2007 год.

Беларусь хацела б купіць 21 мільярд кубамэтраў расейскага газу, і гатовая плаціць па 51,8 даляра за тысячу кубамэтраў, – паведамляе агенцтва "Інтэрфакс".

"Газпром" настойвае на амаль у тры разы большым кошце газу для Беларусі – 145 даляраў за тысячу кубамэтраў і дамагаецца ўдзелу ў акцыянаваньні "Белтрансгазу".

Беларускі бок ня хоча аддаваць "Белтрансгаз" пад расейскі кантроль і спрабуе заахвоціць Расею прапановамі аб будаўніцтве другой чаргі газаправода “Ямал—Эўропа” і ўдзеле ў пашырэньні магутнасьцяў гарадзенскага “Азоту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG